Вы тут

Знакаміты "Пояс Вітаўта" завезлі з Беларусі на выставу ў Аман (фотафакт)

Міністр культуры Беларусі Юрый Бондар на выставе ў Амане каля "Пояса Вітаўта". Фота: facebook.com/nationalmuseumoman/

У Нацыянальным музеі Амана адкрылася выстава "Беларусь на скрыжаванні цывілізацый". У адкрыцці паўдзельнічаў міністр культуры Беларусі Юрый Бондар. Выстава мусіць паказаць гістарычную сувязь нашай краіны з ісламскім светам. З фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі на выставу ў Аман прывезлі нямала каштоўных экспанатаў, сярод якіх ёсць і знакаміты "Пояс Вітаўта".