Беларусь прапануе дадаць у Спіс спадчыны ЮНЕСКА дранікі і бульбяную бабку
Дранікі / pogovorim.by
Беларусь хоча дадаць у Спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА беларускія стравы з таркаванай бульбы.
Як гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ўрада, "традыцыі прыгатавання страў з таркаванай бульбы даўно сталі гастранамічным брэндам Беларусі", які зафіксаваны ва ўсіх шасці абласцях краіны.
Дарэчы, з 2022 года гэтыя традыцыі ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.
Улады мяркуюць, што ўключэнне гэтай пазіцыі ў Спіс ЮНЕСКА паспрыяе "пашырэнню інфармацыі пра Беларусь як дзяржаву, у якой захоўваюцца нацыянальныя культурныя традыцыі, а таксама павелічэнню турыстычнай прывабнасці краіны і развіццю гастранамічнага турызму".
На цяперашні момант у Спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА налічваецца сем беларускіх пазіцыяў.