Затрыманыя яшчэ два падазраваныя ў зверскім забойстве 19-гадовай дзяўчыны

Нагадаем, труп 19-гадовай дзяўчыны знайшлі раніцай 29 жніўня каля Дома творчасці моладзі. Смерць была гвалтоўная, на целе выявілі шматлікія пашкоджанні, у тым ліку сляды ад удараў. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай смерці сталі пашкоджанні ўнутраных органаў.



У той жа дзень затрымалі падазраванага — 19-гадовага мясцовага жыхара, які раней ужо трапляў за краты. Хлопец быў знаёмы з дзяўчынай.



Таксама па падазрэнні ў датычнасці да злачынства затрымалі яшчэ дваіх маладых людзей.



БелаПАН адзначае, што распачатая крымінальная справа па артыкуле "забойства з асаблівай жорсткасцю". Максімальнае пакаранне — выключная мера.
 

Фота — ria.ru, nn.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі