Затрыманы першы намеснік начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі — "Наша ніва"

Дзмітрый Рыбко

Дзмітрый Рыбко / udp.gov.by

Затрыманы першы намеснік начальніка Кіраўніцтва справамі Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрый Рыбко. І адбылося гэта ў мінулую пятніцу. Яго падазраюць у атрыманні хабару, піша "Наша ніва" са спасылкай на свае крыніцы. Рыбко працаваў на гэтай пасадзе з верасня 2022 года.

Выданне мяркуе, што адбываюцца "ўнутраныя разборкі лукашэнкаўцаў". У аўторак з'явілася інфармацыя, што пасаду кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі пакіне Ігар Сергеенка — у апошні момант яго імя з'явілася ў спісе кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Яго пераемнікам разглядаўся Юрый Назараў, былы намеснік прэм'ер-міністра, які з летам 2022-га працуе кіраўніком Упраўлення справамі Лукашэнкі. Але пасля затрымання Дзмітрыя Рыбко яго пазіцыі могуць пахіснуцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі