Лукашэнка замяніў кіраўніка Упраўлення справамі, які летась заняў месца Шэймана

Аляксандр Лукашэнка замяніў кіраўніка Упраўлення справамі. Валерый Іваноў папрасіўся на іншую працу, і яго хадайніцтва было задаволена (адзначаецца, што ў Іванова пагоршыўся стан здароўя). Гэтую пасаду заняў Юрый Назараў, які быў намеснікам прэм'ер-міністра. У сістэме Упраўлення справамі ён ужо працаваў у 2010-2013 гадах, калі быў намеснікам кіраўніка. Прэс-служба Лукашэнкі адзначае, што Назараў "глыбока валодае спецыфікай вытворчых і эканамічных працэсаў гэтай шматпрофільнай структуры".

Намеснікам прэм'ер-міністра прызначаны Пётр Пархомчык, які працаваў міністрам прамысловасці.

Аляксандр Лукашэнка знайшоў замену Віктару Шэйману на пасадзе кіраўніка Упраўлення справамі ў ліпені 2021-га. Да прызначэння Валерый Іваноў кіраваў "Белкаапсаюзам".

Юрый Назараў, былы старшыня канцэрна "Беллеспаперпрам", стаў віцэ-прэм'ерам у сакавіку 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.