Вы тут

Лукашэнка прызначыў новага віцэ-прэм'ера, адказнага за нафту

Юрый Назараў (другі злева) на сённяшняй нарадзе ў Лукашэнкі / БЕЛТА

3 сакавіка Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага віцэ-прэм'ера. Ім стаў Юрый Назараў, былы старшыня канцэрна "Беллеспаперпрам".

Назараў 1962 года нараджэння, ураджэнец Горак. Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя Кірава і Акадэмію кіравання пры прэзідэнце. Працаваў лабарантам у ВНУ, ляснічым, быў дырэктарам лясгасу. У 2004-2010 гадах працаваў намеснікам міністра лясной гаспадаркі, у 2010-2013 гадах — намеснікам кіраўніка справамі прэзідэнта. Кіраўніком канцэрна "Беллеспаперпрам" Юрый Назараў быў прызначаны ў снежні 2013-га.

Як паведамляе БЕЛТА, Назараў будзе адказваць за нафтахімічны комплекс. "Я б прасіў, каб вы ўключыліся ў працу і забяспечылі гэты ўчастак", — сказаў Лукашэнка падчас прызначэння. 

Віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка вызвалены ад пасады "у сувязі з пераходам на іншую працу".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.