З пустым бакам: ці не застанецца Еўропа праз Трампа без бензіну і газу — эфір
Андрэй Махоўскі / Еўрарадыё
Ваенная аперацыя ЗША і Ізраіля супраць Ірана прыводзіць да чаканага выніку — росту коштаў на газ і паліва. Паводле інфармацыі Bloomberg, кошты на газ у Еўропе вырастуць на 130%. Адначасова BILD паведамляе пра павелічэнне кошту паліва і вялізныя чэргі на аўтазапраўках Германіі. Як гэтая сітуацыя паўплывае на беларускую эканоміку і звычайных беларусаў, пакуль ніхто сказаць не можа, але Турчын ужо прапаноўвае рэгуляваць заробкі.
Чаго чакаць ад вайны ў Іране для еўрапейскіх спажыўцоў газу і паліва? Ці ўплывае ваенная аперацыя ў Іране на эканоміку Беларусі, і якім чынам? Што Лукашэнка прывёз з Масквы, і чаму Турчын вырашыў рэгуляваць заробкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы “Оптымум” на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі ў 15:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.