Алесь Залеўскі: вера ў шанец праявіць сябе — мая нацыянальная ідэя сёння
Алесь Залеўскі / Еўрарадыё
12 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — журналіст, тэлевядоўца, магістр палітычных навук Алесь Залеўскі.
Свабода беларуса пачынаецца са свабоды на сваім кавалачку зямлі, у сваім кутку. Месцы, дзе мы можам рабіць свабодна тое, што лічым патрэбным і правільным. Наш нацыянальны, культурны ландшафт — хутарскі. Калгас — гэта не наш ландшафт. Быць гаспадаром на сваёй зямлі заўсёды з’яўлялася першасным для беларуса. І мы абавязкова да гэтага вернемся, і спраўдзім свае мары, перакананы Алесь Залеўскі.
Пра тое, чаму для беларусаў так важна свабода, ці вернемся мы на Бацькаўшчыну, і з чым, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алесем Залеўскім.
Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут: