Адказнасць за "прапаганду гомасексуальных адносін" уводзяць у Беларусі

Преследование ЛГБТ в Беларуси

ЛГБТК+-прайд

Палата прадстаўнікоў Беларусі ў другім чытанні прыняла праект закона аб увядзенні адказнасці за распаўсюджванне інфармацыі пра "гомасексуальныя адносіны, бяздзетнасць, педафілію і змену полу", піша "Медиазона".

Артыкул прадугледжвае, што за "распаўсюджванне інфармацыі з мэтай фарміравання ў грамадзян уяўленняў пра прывабнасць гомасексуальных адносін, змены полу, бяздзетнасці або пра прызнанне педафіліі дапушчальнай" чалавека могуць аштрафаваць на суму 20 базавых велічынь, індывідуальнага прадпрымальніка — да 100 базавых велічынь, а юрыдычную асобу — ад 100 да 150 базавых велічынь.

Калі з інфармацыяй азнаёміцца непаўналетні, тады сума штрафу будзе ад 20 да 30 базавых велічынь, акрамя таго, за гэта таксама могуць прызначыць грамадскія працы або адміністрацыйны арышт.

@euroradio.news Адказнасць за "прапаганду гомасексуальных адносін" уводзяць у Беларусі! Штраф па сутнасці могуць даць за любую інфармацыю пра ЛГБТ ці нават за фільм з гомасексуальнымі персанажамі. Для фізічных асоб штраф складзе 900 рублёў, а для кампаній можа быць амаль сем тысяч рублёў. #новостибеларуси #беларусьсегодня #штрафыбеларусь #лгбтбеларусь #навіны #репрессиивбеларуси ♬ оригинальный звук - euroradio.news

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.