Нармалізаваць Лукашэнку: ці пагодзіцца на гэта ЕС у чарговы раз — эфір

Юрый Дракахруст

Юрый Дракахруст

Як сведчаць вынікі сацыялагічных апытанняў, праведзеных даследчыкамі Chatham House і iSANS, пераважная большасць беларусаў падтрымлівае збліжэнне Захаду з Беларуссю. Паводле звестак iSANS, 63% мяркуюць, што Еўрасаюзу варта пачаць дыялог з цяперашнім кіраўніцтвам Беларусі. Ісці, так бы мовіць, у фарватары ЗША. Невядома, што там наконт падтрымкі абдорвання Лукашэнкі падарункамі з сувенірнай крамы Белага дома, але супраць вызвалення палітвязняў выказаліся толькі 14%. А тут акурат і Коўл едзе ў чарговы раз у Мінск. Усе спадзяюцца, што гэта азначае новыя вызваленні. Якія, не выключана, яшчэ больш зменяць агучаныя сацыёлагамі лічбы ў бок, пажаданы для прыхільнікаў наладжвання адносінаў паміж Захадам і Лукашэнкам.

Ці можна давяраць прыведзеным сацыёлагамі лічбам, і што гэта азначае для дэмсіл і іх пазіцыі? Якую выснову з агучаных лічбаў мусяць вынесці еўрапейскія палітыкі, і ці паўплывае абурэнне Рыжанкова на іх рашэнні адносна Лукашэнкі? Што гэтым разам прапануе Коўл Лукашэнку за вызваленне палітвязняў, і ці варта чакаць хуткай адлігі ў Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юрый Дракахруст у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.