МКС пачынае расследаванне супраць Лукашэнкі. Што гэта значыць, і што далей?

Аляксандр Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка / Reuters

— Гэта расследаванне не датычыцца любых супрацьпраўных дзеянняў беларускіх улад, што, аднак, не змяншае яго значнасці, — каментуе рашэнне пракурораў суда ў Гаазе юрыстка-міжнародніца Кацярына Дзейкала.

12 сакавіка Міжнародны крымінальны суд паведаміў пра пачатак расследавання злачынстваў супраць чалавечнасці, якія, паводле версіі суда, маглі быць здзейснены рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўнік НАУ Павел Латушка ўпэўнены: у бліжэйшы час у дачыненні да многіх паплечнікаў кіраўніка Беларусі будуць узбуджаны крымінальныя справы, а самога Лукашэнку гарантавана абвесцяць у міжнародны вышук.

У каментары для Еўрарадыё Кацярына Дзейкала тлумачыць, што азначае гэтае расследаванне і ці дойдзе справа да ордэра.

МУС начинает расследование против Лукашенко. Что это значит, и что дальше?
Кацярына Дзейкала / фота Сяргея Міхаленкі

Гэта сапраўды важна? Чаму?

— Адкрытае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда па сітуацыі Літва/Беларусь — сур’ёзны крок, бо з’яўляецца рэальная верагоднасць выдачы ордэра на канкрэтных службовых асоб, у тым ліку і на Лукашэнку, — тлумачыць юрыстка-міжнародніца. — Аднак гэта ўсё яшчэ верагоднасць, а не 100% вынік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.