У сельскіх крамах на Магілёўшчыне знайшлі пратэрміноўку больш як на 100 дзён
Пратэрміноўка ў сельскай краме
У Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці праверылі пяць сельскіх крам. У адной з іх адразу было 27 найменняў пратэрмінаванай прадукцыі.
Тэрміны прыдатнасці некаторых тавараў скончыліся больш за 100 сутак таму. Цяпер уся пратэрмінаваная прадукцыя знятая з продажу.
У трох правераных крамах не было поўнага пераліку тавараў, а ў адной такі пералік увогуле адсутнічаў.
Акрамя таго, не выконваліся рэжымы захоўвання прадукцыі па тэмпературы, на асобных таварах адсутнічалі цэннікі і неабходная інфармацыя для пакупнікоў (аб вытворцы, даце вырабу і інш.).