Рост цэн у РБ — як у Афрыцы, Лукашэнка ізноў у кароўніку — стрым з Кныровічам

Аляксандр Кныровіч

Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё

ААН прагназуе, што ежа ў Беларусі падаражэе за 2026 год так жа, як у краінах Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі. Хутчэйшая інфляцыя (і то не нашмат) — толькі ва Украіне, якая пяты год знаходзіцца ў стане вайны. Ды што не так з сельскай гаспадаркай у Беларусі?

Лукашэнка спрабуе высветліць гэта, наведваючы чарговы кароўнік. На гэтым тыдні ён ізноў змагаўся і з пасярэднікамі — але толькі з "няправільнымі". Бо ёсць, імаверна, і "правільныя" — даход ад паслуг якіх ідзе ў "правільныя" кішэні.

А яшчэ — улады вырашылі, што беларусы п'юць зашмат імпартнага піва. Пра гэта і шмат што іншае размаўляем у стрыме з блогерам Аляксандрам Кныровічам.

Глядзіце тут, задавайце пытанні:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.