З пераразаннем стужачкі і музыкай — каля Чавусаў урачыста адкрылі... пляж

С перерезанием ленточки и музыкой — возле Чаусов торжественно открыли... пляж
Перарэзаць стужачку на пляж прыехаў старшыня Чавускага райвыканкама Дзмітрый Акуліч (у цэнтры) / chausynews.by

У Чавускім раёне (Магілёўская вобласць) на вадасховішчы Рудзея ўрачыста адкрылі пляж. Перарэзаць стужачку прыехаў старшыня райвыканкама Дзмітрый Акуліч. Ён таксама агучыў прамову, павіншаваў мясцовых жыхароў і падзякаваў тым, хто дапамагаў наводзіць на пляжы парадак, піша выданне "Чавусы іскра". Мяркуючы са фотасправаздачы, якую публікуе медыя, быў і невялікі канцэрт.

Пасля гэтага Дзмітрый Акуліч агледзеў пляж і даручыў Чавускаму лясгасу абсталяваць тут для адпачывальнікаў тры альтанкі з мангаламі. 

С перерезанием ленточки и музыкой — возле Чаусов торжественно открыли... пляж
Побач размешчана некалькі дзіцячых лагераў / chausynews.by
С перерезанием ленточки и музыкой — возле Чаусов торжественно открыли... пляж
Быў і невялікі канцэрт / chausynews.by
С перерезанием ленточки и музыкой — возле Чаусов торжественно открыли... пляж
Дзмітрый Акуліч даручыў абсталяваць тры альтанкі з мангаламі / chausynews.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі