Пентагон рыхтуецца да наземных аперацый у Іране — СМІ
Персідскі заліў / AP
Тысячы амерыканскіх пяхотнікаў прыбылі да Персідскага заліва. Як пішуць сусветныя СМІ, ЗША рыхтуюцца да наземных аперацый у Іране, паведамляе DW.
На борце дэсантнага карабля ЗША USS Tripoli знаходзяцца каля 3500 маракоў і марской пяхоты, а таксама самалёты і ўзбраенне. 28 сакавіка Цэнтральнае камандаванне ЗША (CENTCOM) паведаміла пра новую дыслакацыю судна, але без падрабязнасцяў пра місію.
Паведамляецца таксама, што на шляху на Блізкі Усход знаходзяцца яшчэ тры караблі з дадатковымі элітнымі войскамі, уключаючы дэсантны карабель USS Boxer, таксама гаворыцца ў паведамленні. 24 сакавіка СМІ паведамлялі, што ЗША дадаткова размесцяць на Блізкім Усходзе яшчэ дзве тысячы дэсантнікаў, давёўшы агульную колькасць вайскоўцаў у рэгіёне да 7000 чалавек.
Мяркуецца, што амерыканскія салдаты могуць быць задзейнічаны для захопу іранскага вострава Харк — аднаго з галоўных цэнтраў экспарту нафты ў паўночнай частцы Персідскага заліва. Паводле дадзеных The Washington Post, Пентагон рыхтуецца да шматтыднёвых наземных аперацый у Іране, хутчэй да рэйдаў, а не да паўнавартаснага ўварвання. Вайна ЗША і Ізраіля з Іранам працягваецца з 5 сакавіка.