Паводка падтапіла некалькі падворкаў і ўчастак дарогі — МНС
Паводка / ctv.by
На цяперашні час у трох раёнах дзвюх беларускіх абласцей застаюцца падтопленымі паводкавымі і талымі водамі два прыватныя падворкі, дзве гаспадарчыя пабудовы і адзін участак аўтамабільнай дарогі. Пра гэта паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Паводле аператыўнай інфармацыі МНС, сёлета фіксаваліся падтапленні паводкавымі і талымі водамі ў чатырох абласцях і 16 раёнах. Паводка закранула 18 жылых дамоў, 8 падвалаў, 44 падворкі і 11 гаспадарчых пабудоваў.
Паводле інфармацыі Белгідрамета, на большасці рэк (басейны Заходняй Дзвіны, Дняпра, Сожа, Бярэзіны, Прыпяці) захоўваецца ледастаў з палонкамі і разводдзямі. Назіраецца вада на лёдзе. Крыгаход зафіксаваны на Прыпяці (участак Чэрнічы-Мазыр) і Бярэзіне (Барысаў).