Вы тут

З 5 па 14 ліпеня ЦВК Беларусі рэгіструе кандыдатаў у прэзідэнты

Чарга да выбарчага пікету Святланы Ціханоўскай / Еўрарадыё

З 5 ліпеня ў Беларусі пачынаецца рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты. Дакументы ў Цэнтральную выбарчую камісію падалі сямёра прэтэндэнтаў: Віктар Бабарыка, Валерый Цапкала, Святлана Ціханоўская, Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Сяргей Чэрачэнь і Аляксандр Лукашэнка. Дзеючы кіраўнік дзяржавы падаў дакументы ў ЦВК апошнім.

Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты пачынаецца за 35 дзён і заканчваецца за 25 дзён да выбараў. Адпаведна, ЦВК мае права разглядаць дакументы, прадастаўленыя палітыкамі, да 14 ліпеня ўключна. У двухдзённы тэрмін пасля рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты выдаюцца пасведчанні, і яны могуць прыступаць да агітацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.