Як міністр адукацыі робіць з беларусаў дурняў — эфір
Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё
Галоўным героем сыходзячага тыдня стаў міністр адукацыі Андрэй Іванец, які заявіў, што не ўспрымае рэпетытараў. Маўляў, калі ў школе класны настаўнік, то ніякі рэпетытар не патрэбны.
“Класныя настаўнікі даўно ў рэпетытарах”, — пішуць у сацсетках бацькі дзяцей. А настаўнікі расказваюць пра новыя выпрабаванні — нібыта ў некаторых мінскіх школах скарацілі прыбіральшчыц, і прыборка легла на іх плечы.
Чаму дзяржаве не даюць спакою рэпетытары і ці ёсць шанец вярнуць у школу моцных настаўнікаў? Гэта а таксама эканамічныя стасункі Беларусі з рэжымамі з сумнеўнай рэпутацыяй, пошукі беларусамі ў выгнанні новых лідараў абмяркоўваем з блогерам Аляксандрам Кныровічам.
Эфір у 12 па Мінску. Далучайцеся!