Ярмошына вінаваціць назіральнікаў у канфліктах на ўчастках

Ярмошына вінаваціць назіральнікаў у канфліктах на ўчастках

Кіраўніца Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына мяркуе, што канфлікты і правакацыі падчас галасавання на выбарах прэзідэнта Беларусі могуць ісці з аднаго цэнтра.

"Такое адчуванне, што назіральнікі, якія ствараюць канфліктныя сітуацыі, атрымалі інструктаж у адным і тым жа цэнтры", — перадае interfax.by словы Ярмошынай. Чыноўніца лічыць, што "пэўныя палітычныя сілы правакуюць канфлікты знарок". Яна кажа, што на папярэдніх выбарах такога не было.

Падчас датэрміновага галасавання асобныя назіральнікі, кажа старшыня ЦВК, патрабавалі відэафіксацыі працэсу галасавання на працягу ўсяго часу працы выбарчых участкаў. На думку гэтых назіральнікаў, не супадала колькасць выбарцаў, якія рэальна прыйшлі, з колькасцю грамадзян, пазначаных у спісах.

А зранку ў нядзелю шэраг назіральнікаў запатрабаваў змяніць парадак падліку галасоў. Пры гэтым Ярмошына звярнула ўвагу на тое, што канфліктныя сітуацыі адбываюцца толькі на асобных участках.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі