Агента беларускага КДБ у Румыніі выпусцілі пад хатні арышт

Аляксандру Балан

Аляксандру Балан / IPN

Высокапастаўленага малдоўскага разведчыка, арыштаванага ў Румыніі за шпіянаж на карысць КДБ, выпусцілі пад хатні арышт.

19 сакавіка Вышэйшы касацыйны суд у Бухарэсце задаволіў скаргу былога намесніка дырэктара Службы інфармацыі і бяспекі Малдовы Аляксандру Балана. Ён праходзіць абвінавачаным па справе аб дзяржаўнай здрадзе за кантакты з КДБ Беларусі.

Як адзначае MAYDAY са спасылкай на румынскія СМІ, Балан абавязаны насіць электронны бранзалет і не пакідаць месца жыхарства без дазволу следчых.

Аляксандру Балан быў затрыманы 8 верасня 2025 года, калі ў некалькі краінах Еўропы выкрылі сетку агентаў беларускага КДБ. Паводле звестак следства, у 2024-2025 гадах Балан сустракаўся ў Будапешце з супрацоўнікамі беларускай выведкі і за грошы перадаваў ім інфармацыю. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.