Якія навіны з усяго свету нас узрушылі (і зацікавілі) у 2023-м — #ІхНоравы

#ІхНоравы

#ІхНоравы / коллаж Влада Рубанова, Еврорадио

Кароткі агляд сусветных навін гэтага года. Будзеце чытаць і ўсклікаць: "Сур'ёзна, гэта ўсё здарылася ў 2023-м? А мы і забыліся!”

 

Контрнаступленне Украіны і наступ вагнераўцаў

Гэты год пачаўся чаканнем контрнаступлення ўкраінскай арміі. Спачатку ўсе чакалі, калі яно пачнецца, потым гадалі, ці пачалося. А потым галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны даў вялікае інтэрв'ю Washington Post і нагадаў усім гледачам, што гэта, калі што, не шоу.

Ён адкрыта сказаў: раздражняе, калі чуе, маўляў, доўгачаканы "контрнаступ" ідзе павольней, чым чакалася.

"Гэта не шоу. Гэта не шоу, за якім назірае ўвесь свет, на якое робяць стаўкі ці нешта падобнае. Кожны дзень, кожны метр даецца крывёю", — сказаў тады Залужны.

Каб контрнаступленне ішло хутчэй, Залужнаму трэба было больш зброі і перавага ў паветры — то-бок знішчальнікі F-16. Ён сказаў пра гэта ў студзені — але F-16 на ўзбраенні ўкраінскай арміі няма дагэтуль.

Было сёлета і яшчэ адно контрнаступленне, якога, у адрозненне ад першага, не чакаў ніхто. Вагнераўцы раптам развярнуліся і пайшлі ў бок Масквы. Але пацярпелі зноў беларусы.

Тая самая песня

На стварэнне гэтай кампазіцыі, першыя акорды якой Джон Ленан запісаў яшчэ ў 1978 годзе, агулам пайшло 45 гадоў, піша ВВС. І ў працы над ёй узялі ўдзел усе чацвёра музыкаў.

Аснова песні — дэма-запіс, які зрабіў яшчэ Джон Ленан. На "дэмцы" ён падыгрывае сабе на раялі. У сярэдзіне 90-х трое ўдзельнікаў гурта спрабавалі працаваць над ёй, Джордж Харысан паспеў запісаць для песні гітарныя партыі.

А летась два сэры — Пол Макартні і Рынга Стар — завяршылі працу над Now and Then. З дапамогай спецыяльнай і зусім новай тэхналогіі голас Джона Ленана ўдалося аддзяліць ад гукаў раяля і шумоў. І цяпер запіс ідэальны.

Ну што, цяпер у вас ёсць першы трэк навагодняга плэйліста, праўда?  Тады завязвайце з чытаннем навін сёлета і бягом за падарункамі (ці настругайце аліўе Лукашука, бо для каго мы пісалі рэцэпт?).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі