"Выдатнікаў" бытавога абслугоўвання будуць узнагароджваць адмысловым знакам

Знакам будуць ўзнагароджваць грамадзянаў, якія ўнеслі значны асабісты ўнёсак у развіццё сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва, узорна выконваюць свае абавязкі, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у працы, якія прапрацавалі ў сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва не менш за 10 гадоў, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу беларускага кіраўніка.
 
Указ і заснаванне новага знака "будзе садзейнічаць захаванню і развіццю гістарычных традыцый у сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва, павышэнню адказнасці работнікаў гэтай сферы за выкананне службовых абавязкаў".
 
На фота: латунны савецкі знак "Выдатнік бытавога абслугоўвання".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі