Відэа, як касмічны карабель з беларусам Навіцкім стыкуецца з МКС
![Відэа, як касмічны карабель з беларусам Навіцкім стыкуецца з МКС](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/navickireuters.jpg.webp?itok=Gv-9ulog)
Экіпаж карабля "Саюз МС-03" у складзе беларуса Алега Навіцкага, француза Тома Песке і амерыканкі Пегі Уітсан пачаў сваю касмічную вахту. Двое сутак яны правялі ў палёце, нарэшце адбылася стыкоўка з Міжнароднай касмічнай станцыяй. На яе борце іх віталі касманаўты Раскосмасу Сяргей Рыжыкаў і Андрэй Барысенка, а таксама астранаўт NASA Роберт Шэйн Кімброў.
Плануецца, што экіпаж Навіцкага будзе знаходзіцца на МКС 180 дзён.