Украінскі палітык прапанаваў засылаць у Беларусь дыверсантаў

Украінскі палітык прапанаваў засылаць у Беларусь дыверсантаў

Былы ўкраінскі народны дэпутат ад партыі "Свабода" Ігар Мірашнічэнка заклікаў увесці візавы рэжым з Беларуссю. Заява прагучала ў эфіры тэлеканала "112 Украіна".

Ён патлумачыў сваю прапанову тым, што нашая краіна мае агульную мяжу і агульныя ваенныя інтарэсы з Расіяй. Таксама Мірашнічэнка прапанаваў ствараць дыверсійна-радведвальныя групы на беларускай тэрыторыі. 

"Паколькі Беларусь сёння практычна мае агульную мяжу і сумесныя ваенныя інтарэсы з РФ, то, кажучы пра тое, што трэба ўжываць візавы рэжым з Расіяй, мы павінны гаварыць пра тое самае і ў адносінах да Беларусі", — кажа ўкраінскі палітык. 

На яго думку, дзейнасць дыверсійна-разведвальных груп у Беларусі дазволіць вырваць нашу краіну са сферы расійскага ўплыву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі