У Гомельскім раёне створаць пастаянны памежны пост для праверкі дакументаў
Пункт праверкі дакументаў / фота з дакументацыі тэндару
У пасёлку Някрасаў Гомельскага раёна плануюць паставіць памежны пункт для праверкі дакументаў. Гэта заўважыла выданне "Флагшток" у дзяржаўных тэндарах: там закупляюць модуль для нясення службы памежнымі нарадамі.
Пасёлак Някрасаў размяшчаецца на аўтадарозе, якая вядзе ўглыб Гомельскага раёна ад паромнай пераправы праз раку Сож каля санаторыя "Залатыя пяскі". Далей дарога выходзіць на трасу Е95 ("Чарнігаўская шаша").
Модуль будзе каштаваць 24 тысячы рублёў. Паставіць яго плануюць да пачатку лістапада 2026 года.
У дакументацыі тэндару паказана, што на вагончыку будзе надпіс "Праверка дакументаў".