У Чарнобыльскай зоне — пажар, вецер дзьме ў бок Беларусі
Мапа пажару / t.me/flagshtok
16 жніўня зноў пачаўся пажар у пойме Прыпяці на тэрыторыі ўкраінскай зоны адчужэння. Яго паказалі сэрвісы касмічных здымкаў — за 9 кіламетраў ад саркафага і за 6 кіламетраў ад дзяржаўнай мяжы Украіны і Беларусі.
Як адзначае "Флагшток", пануючы паўночна-заходні вецер зносіць прадукты гарэння на паўднёвы ўсход. Яны скіроўваюцца праз поўдзень Брагінскага раёна, потым праз тэрыторыю Чарнігаўскай вобласці ў напрамку Гомельскага раёна.
Выданне адзначае, што ў сувязі з пераносам радыеактыўных часціц, назапашаных у глебе і лясной падсцілцы пасля аварыі 1986 года, пад рызыку трапляюць жыхары Камарына і суседніх населеных пунктаў. Акрамя дыму і мікрачасціц гаворка можа ісці пра цэзійю-137, стронцый-90, а таксама пра плутоній і амерыцый.