Расія накіравала на Украіну паўтысячы дронаў, некаторыя заляцелі ў Беларусь
Наступствы расійскай атакі / ДСНС Украіны
Расія за ноч атакавала Украіну больш як 450 беспілотнікамі. Пад ударамі былі Кіеўская, Сумская, Адэская, Харкаўская і Чарнігаўская вобласці.
Вядома як мінімум пра двух загінулых і некалькіх параненых. Пашкоджаныя жылыя дамы, склады, прадпрыемствы, аўтамабілі і інфраструктура.
Выданне "Флагшток" са спасылкай на украінскія маніторынгавыя каналы піша пра выпадкі залёту расійскіх беспілотнікаў у Беларусь. Першыя залёты пачаліся ў 11:36 і працягваліся як мінімум тры гадзіны. Гаворка ідзе як мінімум пра 13 БпЛА.