У Тыбеце пяціпавярховы дом змыла ў раку, здарэнне знялі на відэа
![У Тыбеце пяціпавярховы дом змыла ў раку, здарэнне знялі на відэа](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/tibet.png.webp?itok=8aG0hJop)
Праліўны дождж у тыбецкай акрузе Джомда падмыў падмурак жылога дома. У выніку пяціпавярховік разваліўся і абрынуўся ў раку Цык — адзін з прытокаў Янцзы.
Непадалёк ад гэтага месца рака "праглынула" вялікі чырвоны грузавік. Абодва здарэнні трапілі на відэа.
Працяглыя залевы выклікалі моцныя павадкі ў Тыбеце і на поўдні Кітая. Рэкі выходзяць з берагоў і змываюць усё на сваім шляху.