Стыхія пакінула без электрычнасці 438 населеных пунктаў Беларусі

Наступствы стыхіі

Наступствы стыхіі / Брэстэнерга

Навальнічны фронт і шквалісты вецер прайшлі па Беларусі шчора ў другой палове дня і ўначы. У выніку без электрычнасці засталіся 438 населеных пунктаў, паведамляе Мінэнерга.

Найбольш складаная сітуацыя склалася ў Мінскай, Віцебскай, Гродзенскай і Гомельскай абласцях. У Мінскай вобласці часова парушана электразабеспячэнне 295 населеных пунктаў. Прычым 172 з іх — у Вілейкім раёне. Там пашкоджаныя 20 ліній электраперадачы 10 кВ, зафіксаваныя пашкоджанні апор і масавыя падзенні дрэваў.

Над аднаўленнем падачы электрычнасці працуюць 180 брыгад энергетыкаў. У Мінскую вобласць на дапамогу накіравалі работнікаў з Брэсцкай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.