Дзясяткі загінулых і сотні зніклых без вестак — апоўзень на мяжы Непала і Кітая
Сель у Непале / AFP
На мяжы Непала і Кітая здарыўся магутны апоўзень. Паток вады, гразі і камянёў проста знёс памежны пункт.
Без вестак зніклі 384 чалавекі, загінуў як мінімум 31 чалавек. Пасля землятрусу з берагоў выйшла рака Бхатэкошы, выклікаўшы ледзяную і каменную лавіну. Для выратавальных работ у рэгіён накіраваныя вайсковыя верталёты. Улады Непала звярнуліся па дапамогу да Індыі і Кітая.
Кадры селевога патоку трапілі на відэкамеры, усталяваныя ў памежным пункце.
"Інфармацыі пра пацярпелых або загінулых грамадзянах Беларусі ў амбасаду Беларусі ў Індыі, акрэдытаванае ў Непале па сумяшчальніцтве, не паступала", — паведамілі ў МЗС РБ.