Магутны землятрус адбыўся ў Венесуэле
Землятрус у Венесуле / AP
У ноч на чацвер у Венесуэле адбыўся моцны землятрус, які адчуваўся па ўсёй краіне. Як перадаюць маніторынгавыя службы, былі зафіксаваныя два штуршкі магнітудай 7,2 і 7,5 бала.
Часовая прэзідэнтка краіны Дэлсі Радрыгес абвясціла надзвычайнае становішча. Паводле папярэдняй інфармацыі прынамсі 32 чалавекі загінулі і 700 атрымалі раненні. У сацсетках з'явіліся кадры разбураных будынкаў і інфраструктуры.
Падтрымку ўраду Венесуэлы паабяцаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп: "ЗША гатовыя, жадаюць і здольныя дапамагчы! Я даручыў усім дзяржаўным установам падрыхтавацца да хуткага рэагавання. Мы будзем побач з нашымі новымі і вялікімі сябрамі".
У Дзярждэпартаменце ЗША заявілі, што ўжо мабілізавалі групу дапамогі пры стыхійных бедствах і аператыўную групу для дастаўкі і каардынацыі крытычна важнай дапамогі.