У Венесуэле вызваленыя яшчэ 100+ палітвязняў
Вулічныя пратэсты ў Венесуэле / Associated Press
Часовыя ўлады Венесуэлы вызвалілі больш за сто палітвязняў. Такі вынік прынес першы раўнд перамоваў з апазіцыяй, што пачаліся крыху больш за тыдзень таму.
Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа назваў вызваленне палітвязняў "важным крокам на шляху да нацыянальнага прымірэння". Паводле яго, з пачатку студзеня, калі ЗША "вызвалілі" Венесуэлу ад прэзідэнта Нікаласа Мадуры, на волю выйшлі 1046 чалавек, якіх пераследавалі па палітычных матывах.