У МЗС Расіі пракаментавалі затрыманне ў Беларусі аўтараў "Рэгнума"

У МЗС Расіі пракаментавалі затрыманне ў Беларусі аўтараў "Рэгнума"

У МЗС Расіі пракаментавалі затрыманне ў Беларусі трох аўтараў расійскага выдання "Рэгнум" Юрыя Паўлаўца, Дзмітрыя Алімкіна і Сяргея Шыптэнкі. Афіцыйная прадстаўніца знешнепалітычнага ведамства Марыя Захарава падчас брыфінгу, які прайшоў 27 снежня, заявіла, што некаторыя іх выказванні ў дачыненні Беларусі і беларусаў недапушчальныя.

"Хачу сказаць, што "неданарод" і "недадзяржава" з вуснаў людзей, якія ўплываюць на грамадскую думку — гэта проста непатрэбныя рэчы, таму што яны могуць спрыяць распальванню міжнацыянальнай праблемы і ксенафобіі", — сказала Захарава. Паводле яе слоў, такія выказванні "не спрыяюць стварэнню пазітыўнай атмасферы ў [расійска-]беларускіх адносінах".

У той жа час расійскі бок сочыць за сітуацыяй з затрыманнем згаданых асобаў, знаходзіцца ў кантакце з МЗС Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі