У Мінску адкрылася выстава карцін, напісаных ў зоне ўкраінскай АТА (фота)
![У Мінску адкрылася выстава карцін, напісаных ў зоне ўкраінскай АТА (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/vyst_danbas_1.jpg.webp?itok=NeKMu_vf)
У амбасадзе Украіны ў Мінску адкрылася выстава беларускіх і украінскіх мастакоў, якія вярнуліся з пленэру ў зоне АТА. У экспазіцыю, якая атрымала назву “З Украінай у сэрцы”, патрапілі працы шасці аўтараў.
На сённяшнюю Данеччыну можна паглядзець вачыма Алеся Пушкіна, Генадзя Драздова, Алеся Цыркунова, Тараса Носара, Алеся Сушы і Андруся Такінданга.
Акрамя дзясятка карцін, мастакі прывезлі з сабой рэчы і асколкі снарадаў, якія знайшлі ў разбуранай школе ў Пясках.