Вы тут

У Лукашэнкі зноў абмяркоўваюць ідэю зрабіць Бараўляны горадам

Бараўляны / borovljany.by

Тэма надання вёсцы Бараўляны статусу горада стала адной з тэмаў на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Мінскага аблвыканкама Аляксандрам Турчыным, паведамляе БЕЛТА.

"Статус горада цягне за сабой некаторыя змены. Хай трохі, але тым не менш", — нагадаў Лукашэнка і прапанаваў даведацца меркаванне па гэтым пытанні мясцовых жыхароў.

Турчын кажа, што хуткага рашэння не будзе.

Нагадаем, гэтая тэма ўжо гучала ў Лукашэнкі ў кастрычніку. Тады ён заявіў, што Бараўляны трэба вылучаць з Мінскага раёна і ператвараць у горад — "адміністрацыйна з усімі наступствамі".

"Гэта першаснае пытанне", — казаў ён некалькі месяцаў таму. Колькасць жыхароў Бараўлянаў за апошнія гады вырасла з 18 тысяч да 51 тысячы чалавек.

На сённяшняй сустрэчы з Турчыным Лукашэнка таксама казаў пра тое, што нельга перанасяляць Мінск, "бо хутка Мінск стане, як Масква". Пра сталіцу загаварылі, калі абмяркоўвалі тэму выдзялення участкаў для будаўніцтва жылля. У сувязі з гэтым Лукашэнка папрасіў "пастарацца не сцягваць усю краіну ў Мінск".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.