Бараўляны могуць атрымаць статус горада
![Вуліца ў Бараўлянах / wikimedia.org](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/baraulyany._minskaya_voblasc_2018_09.jpg.webp?itok=i5Hu4w8Q)
Вуліца ў Бараўлянах / wikimedia.org
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Бараўляны трэба вылучаць з Мінскага раёна і ператвараць у горад, паведамляе БЕЛТА.
"Трэба вылучаць Бараўляны з Мінскага раёна, рабіць горадам. Адміністрацыйна з усімі наступствамі. Гэта першаснае пытанне. Мы яго ўжо абмяркоўвалі", — заявіў Лукашэнка.
Ён звярнуў увагу, што насельніцтва Бараўлянаў ужо параўнальнае з буйнымі раёнамі ў краіне. Па словах Лукашэнкі, рашэнне аб змене статусу Бараўлянаў мусіць быць прынятае цягам гэтага і першай паловы наступнага года.
Колькасць жыхароў Бараўлянаў за апошнія гады вырасла з 18 тысяч да 51 тысячы чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.