У Беларусі квоты на вытворчасць пладова-ягадных він павялічылі на 80%

У Беларусі квоты на вытворчасць пладова-ягадных він павялічылі на 80%

У Беларусі квоты на вытворчасць пладова-ягадных він павялічылі аж на 80%. Савет міністраў сваёй пастановай № 971 ад 19 снежня ўстанавіў квоты на вытворчасць у 2018 годзе алкагольнай прадукцыі, прызначанай для рэалізацыі на тэрыторыі нашай краіны. У дакуменце таксама адзначаецца, што вытворчасць гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў у параўнанні з папярэднім годам павялічана на 2%, тэкілы — на 3,4%, каньякоў — на 6,1%, кальвадаса — на 33,3%, рома — на 55,6%.

Адначасова на 51,4% зменшаныя квоты на выпуск гарэлкі фруктовай, на 54,5% — гарэлкі вінаграднай, на 17,6% — напіткаў вінных асаблівых. Вытворчасць савецкага шампанскага захаваецца на ўзроўні 2017 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі