МАЗ працягвае губляць рынак Расіі
У студзені 2026 года МАЗ у Расіі прадаў на 30% менш, чым годам раней / maz-rus.com
Продажы грузавікоў МАЗ у Расіі ў студзені 2026 года склалі 192 адзінкі. Гэта амаль на 30% менш, чым у студзені 2025 года. Тады было прададзена 274 грузавікі. Такія даныя прыводзіць у сваёй справаздачы "Аўтастат".
Затое продажы аўтобусаў выраслі. Калі ў студзені 2025 года было прададзена ўсяго чатыры адзінкі тэхнікі, то ўжо ў студзені 2026 года — 21 адзінка.
Беларускі вытворца тэхнікі губляе расійскі рынак, пачынаючы з 2024 года, кожны наступны год прадаючы ўсё менш грузавікоў і аўтобусаў.