У Беларусі адкрыюць больш за тысячу кругласутачных школьных лагераў

У Беларусі адкрыюць больш за тысячу кругласутачных школьных лагераў

У Беларусі з 15 чэрвеня адкрыюць 1,1 тысячы кругласутачных школьных лагераў. Пра гэта заявіў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка. Паводле яго слоў, дзённыя школьныя лагеры ўжо працуюць, іх па краіне 1,9 тысячы. Заяўляецца, што там выконваюцца рэкамендацыі па папярэджанні распаўсюду COVID-19. Санітарна-эпідэміялагічныя меры прадугледжваюць падзел груп. Напрыклад, у адным атрадзе не можа быць больш за 15 чалавек. Раніцай у дзяцей правяраюць тэмпературу, апытваюць іх пра стан здароўя. Ложкі стаяць на адлегласці 1,5-2 метры, вільготная прыборка памяшканняў адбываецца тройчы на дзень. Педагогі мусяць выконваць масачны рэжым.

Петрышэнка кажа, што ў дзіцячыя лагеры запісваюць выключна па жаданні бацькоў. У чацвер ён наведаў лагер, арганізаваны ў мінскай 61-й школе. Спачатку ў ім было 10-15 дзяцей, цяпер — каля 40.  "Усе меры для захавання здароўя дзяцей у плане віруснай інфекцыі мы прынялі", — сцвярджае намеснік прэм'ера.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі