У выпадку другой хвалі каранавіруса беларусаў чакаюць "пэўныя абмежаванні"

У выпадку другой хвалі каранавіруса беларусаў чакаюць "пэўныя абмежаванні"

11 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка і міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік гаварылі пра другую хвалю пандэміі каранавіруса. Міністр паведаміў кіраўніку дзяржавы пра гатоўнасць да яе айчыннай сістэмы аховы здароўя, "з улікам выбранага Беларуссю шляху барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруса". Як вядома, Сусветная арганізацыя здароўя мяркуе, што другая хваля каранавіруса непазбежная.

"Асноўны падыход, які цяпер рэкамендуецца, гэта адсочваць здароўе кантактаў першага ўзроўню, — кажа па выніках сустрэчы Каранік. — Гэта тое, што мы ад самага пачатку рабілі ў нашай краіне. Гэта быць гатовымі да аказання медыцынскай дапамогі тым, хто захварэе. І тут у нас таксама няма праблем з даступнасцю меддапамогі...".

У выпадку ж другой хвалі каранавіруса могуць быць уведзены дадатковыя меры бяспекі. "Быць гатовымі да ўвядзення пэўных абмежаванняў, — працягвае міністр. — У нас і на сённяшні момант пэўныя абмежаванні дзейнічаюць. Але неабходнасці ў нейкіх больш жорсткіх абмежаваннях мы не бачым, паколькі ў нас няма прыкмет перагрузкі сістэмы аховы здароўя".

На 11 чэрвеня ў нашай краіне налічваецца 51 816 выпадкаў COVID-19 (+750 за суткі), памерлі 293 чалавекі (+5).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі