Вы тут

"Такога вы не чулі": Майкл Соўл з песняй "Demons" для "Еўрабачання"

Майкл Соўл / Еўрарадыё

Беларускі спявак Майкл Соўл — у ліку васьмі фіналістаў украінскага адбору на "Еўрабачанне-2022". Прадстаўнік Украіны будзе вызначаны 12 лютага. І хоць у Майкла ёсць сумневы наконт таго, што беларусу дазволяць выступаць ад Украіны на самым вядомым песенным конкурсе Еўропы, рыхтуецца да фіналу спявак самым сур'ёзным чынам.

У музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" Майкл заспявае сваіх "Дэманаў" і раскажа пра інтэграцыю ва ўкраінскі шоу-біз, адрозненні ўкраінскага і беларускага адбору да "Еўрабачання" (музыка двойчы быў у фінале беларускага), эміграцыю і незвычайны вобраз.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.