"Такога вы не чулі": Стыльскі з галоўнымі "баевікамі" апошняга часу

Юры Стыльскі / Еўрарадыё
Юры Стыльскі / Еўрарадыё

Лідар "Дай Дарогу!" Юрый Стыльскі прывыкае да Варшавы — пасля пачатку вайны музыка прыехаў сюды з Украіны. Піша новыя песні, малюе. Спадзяецца, што летам зможа выставіць серыю сваіх карцін у адной з варшаўскіх культурніцкіх прастораў. Яшчэ сумуе. Гаворыць, што ўяўляе, як выглядае родны Брэст увесну.

У музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" мы гаворым аб узмацненні рэпрэсій у Беларусі, аб тым, чаму музыканты не павінны маўчаць і аб пакутах сумлення. Увогуле Юра не любіць гаварыць. Лічыць, што ў яго гэта атрымліваецца не надта складна. У адрозненне ад песень — звычайна тэксты ён піша доўга, вывяраючы кожнае слова. Сёння, дарэчы, мы пачуем і галоўныя "баевікі" "Дай Дарогу!" апошняга часу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі