Гурт “Дай Дарогу!” прэзентаваў трэк “Экстрэміст”. На бэк-вакале можна пачуць оперную спявачку Маргарыту Ляўчук.
“Усім экстрэмістам 2020 года прысвячаецца, — напісалі ўдзельнікі гурта ў сваіх сацсетках. — Усім тым, хто пералазіў праз калючы дрот, уcім тым, хто плыў, ляцеў, поўз і проста ў жаху ўцякаў ад вар'яцкіх прысудаў. Для ўсіх смелых беларусаў, якія нягледзячы на дзікую машыну рэпрэсіяў, не пабаяліся адстойваць сваё права на свабоду і працягваюць змагацца”.