Вы тут

Такога вы не чулі: Naviband з прэм'ерай і думкамі пра вяртанне дадому

Naviband / @levpoliantsev

"Дом там, дзе мы", — аптымістычна кажуць Ксюша і Арцём з гурта Naviband. Паўтара гады музыкі жывуць у эміграцыі, але да нейкага аднаго месца не прывязваюцца — гастралююць па Еўропе і збіраюцца летам з канцэртамі ў Амерыку.

У музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" гутарым пра ўмовы, якія дазволяць гурту вярнуцца на Радзіму, пра вайну ва Украіне і музыку, прапаганду і спосабы захоўваць бадзёрасць у любой сітуацыі. А яшчэ — слухаем песні. У тым ліку зусім новую — "Мары".

Дарэчы, прыхільнікі гурта і людзі, якія любяць добрую музыку, рыхтуйцеся! 12-га траўня Naviband граюць у Вільні, 15-га — у Варшаве, 25-га — у Гамбургу, 28-га — у Празе, 29-га — у Вене.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.