"Такога вы не чулі": Уладзімір Пугач з песнямі і думкамі пра Пазняка і Саладуху

"Такога вы не чулі": Уладзімір Пугач з песнямі і думкамі пра Пазняка і Саладуху

Лідэр гурта J:морс Уладзімір Пугач нядаўна прыехаў у Польшчу. Кажа, што стаміўся за апошнія два гады адчуваць сябе мэбляй у Беларусі — ягоная каманда, якая ў 2020 годзе падтрымала пратэст супраць гвалту, цяпер не можа граць канцэрты на Радзіме.

Таму Уладзімір бадзёра ўзяўся за справу тут: тыдзень таму адыграў першы канцэрт у Варшаве пры солд-аўце, і 15-га збіраецца паўтарыць выступ для тых, хто не трапіў мінулы раз.

У музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" мы пагаварылі аб тым, як на Уладзіміра-аўтара паўплывалі апошнія два гады, ці памірацца ўкраінцы з беларусамі, чаму мірны пратэст — гэта пра беларусаў, і хто мае рацыю — Ціханоўская ці Пазняк. Ну і, канешне, Валодзя зайграў некалькі сваіх хітоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі