Вы тут

Святлана Алексіевіч пра парад у Мінску: "Людзі ідуць туды, як на ўдава"

Светлана Алексиевич / www.vrn.kp.ru

Нобелеўская лаўрэатка па літаратуры Святлана Алексіевіч у інтэрв'ю "Эху Москвы" выказалася аб гістарычнай памяці і аб ваенным парадзе 9 траўня ў Мінску. Па словах пісьменніцы, многія прасілі яе выступіць з крытыкай правядзення парада ў разгар пандэміі каранавіруса. Але яна не стала гэтага рабіць — супрацьстаяць параду, у першую чаргу, павінны людзі, якіх прымушаюць на яго ісці.

Адмову Аляксандра Лукашэнкі адмяніць парад яна тлумачыць яго асабістым супрацьстаяннем з Уладзімірам Пуціным і "магутнай воляй гэтага чалавека [Лукашэнкі. — Еўрарадыё], якая здольная падпарадкаваць велізарную краіну". "І няма нікога, хто скажа яму, што гэта вар'яцтва. І людзі ідуць туды, як на ўдава. Вось ідуць і ахвяруюць", — дадае яна.

9 траўня ў Мінску прайшоў ваенны парад. У сацсетках яго нярэдка называлі "чумным" ці "каранавірусным" — бо ў Беларусі цяпер фіксуецца па 800-900 новых выпадкаў COVID-19 за суткі, і любое масавае мерапрыемства ў такіх умовах толькі падштурхоўвае эпідэмію. А тут — шмат вайскоўцаў, маладыя людзі са сцягамі, тысячы гледачоў на трыбунах... Але, як сказаў Аляксандр Лукашэнка, адмяніць парад немагчыма — бо людзі падумаюць, што мы чагосьці спалохаліся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.