Сустрэча прадстаўнікоў Кіева, "ДНР" і "ЛНР" пачнецца ў Мінску заўтра а 14-й

У сераду, 6 траўня, у Мінску пройдзе чарговае пасяджэнне кантактнай групы па ўрэгуляванню сітуацыі ва Украіне. Мяркуецца, што яно пачнецца а 14-й гадзіне. Пра гэта паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на неназваную крыніцу ў дыпламатычных колах.

Адзначаецца, што прадстаўнік афіцыйнага Кіева экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма прыляціць у Мінск у сераду а 12-й гадзіне. Таксама будуць прадстаўнікі Расіі і АБСЕ.

Як заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў, у Мінску адбудзецца як сустрэча кантактнай групы, так і паседжанні чатырох падгруп — па пытаннях бяспекі, палітычным працэсе, па эканоміцы і па гуманітарных аспектах крызісу.

Нагадаем, папярэдняе паседжанне кантактнай групы ў Мінску адбылося ў сярэдзіне лютага паралельна з "нармандскім самітам". У беларускую сталіцу прыязджалі лідары баевікоў з Данбаса Аляксандр Захарчанка і Ігар Платніцкі. На гэты раз іх не будзе.

Сыцін: Перамовы ў Мінску — перадумовы актывізацыі ваеннага абвастрэння

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі