Бабіна лета хутка скончыцца: сінаптык Рабаў даў прагноз надвор'я на 5–11 кастрычніка

осень в беларуси

Цяпло затрымаецца, але ненадоўга / LookByMedia

Бабіна лета пакуль не спяшаецца пакідаць Беларусь. Праўда, хутка яно ўсё ж скончыцца, прагназуе вядомы сіноптык Дзмітрый Рабаў.

Паводле слоў Рабава, на тыдні з 5 па 11 кастрычніка дзённыя тэмпературы складуць ад +15°C на поўначы да +21°C на поўдні Беларусі. Для Віцебшчыны тыдзень пачнецца яшчэ і з дажджамі.

Аднак да канца тыдня надвор'е пагоршыцца. У выходныя 10–11 кастрычніка па ўсёй краіне могуць прайсці дажджы. Акрамя таго, заўважна пахаладае. Удзень на Віцебшчыне можна будзе чакаць не больш за +8°C, а на Гомельшчыне — не вышэй за +15°C.

Пры гэтым у цэлым кастрычнік у Беларусі, абяцае Рабаў, будзе на адзін-два градусы цяплейшы за кліматычную норму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.