Супрацоўнікі Опернага тэатра масава выступілі супраць звальнення сваіх калег

Супрацоўнікі Опернага тэатра масава выступілі супраць звальнення сваіх калег

188 супрацоўнікаў Нацыянальнага тэатра оперы і балета Беларусі выступілі супраць звальнення сваіх калег. "Мы не можам маўчаць!", — заявілі яны ў відэазвароце.

"Мы — сям'я, у якой няма і не можа быць "лішніх" людзей, — кажуць супрацоўнікі Опернага тэатра. — Мы дзесяцігоддзямі стваралі імідж Вялікага тэатра Беларусі і ў нашай краіне, і ў свеце... Мы не гайкі, якія можна выкруціць і выкінуць прэч! Мы — душа тэатра, яго сэрца і голас. Цяпер наш калектыў абескроўліваюць, выраваючы з яго бліскучых, незаменных людзей, нашых калег па сцэне, братоў і сёстраў па духу".

Аўтары відэазвароту заявілі, што не згодны з рашэннем аб звальненні вядучых прадстаўнікоў тэатра заслужанага дзеяча мастацтваў РБ дырыжора Андрэя Галанава, уладальніка медаля Францыска Скарыны, саліста оперы Іллі Сільчукова і іншых. Яны заклікаюць яго перагледзець.

Звальненне адбылося пасля акцыі салідарнасці, якая прайшла ў Оперным тэатры 27 кастрычніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі