Вы тут

Пасля акцыі салідарнасці ў Оперным тэатры адменены спектаклі

Оперны тэатр / З архіву БЕЛТА

Пасля акцыі салідарнасці ў Оперным тэатры адменены спектаклі. Афіцыйна сцвярджаецца, што прычына ў "складанай эпідэміялагічнай сітуацыі". "З 29 кастрычніка да 20 лістапада ў Вялікім тэатры Беларусі АДМЕНЕНЫ спектаклі (а таксама канцэрты ў малой зале)",паведамляе прэс-служба.

Акцыя салідарнасці прайшла ў Оперным тэатры 27 кастрычніка. Перад пачаткам спектаклю людзі заспявалі там "Магутны Божа". Таксама гучалі словы пра беззаконне і несправядлівасць, якія адбываюцца ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.